Розніца з жыроўкай за мінулы месяц — 1,2 мільёна: як такое магчыма?

Розніца з жыроўкай за мінулы месяц — 1,2 мільёна: як такое магчыма?

Беларусы атрымліваюць жыроўкі і здзіўляюцца лічбам. Сацсеткі стракацяць абурэннямі з фотамі жыровак: “у мяне 2,9 мільёна”, “мая квартплата за год вырасла ў тры (!) разы”.

Мацней за ўсіх адчуюць на сабе павышэнне тарыфаў жыхары кватэр, дзе ніхто не зарэгістраваны. Мінчук Эдуард жыве ў такой трохпакаёвай кватэры адзін, яму давядзецца заплаціць на 1,2 мільёна болей, чым у мінулым месяцы:

“У гэтай кватэры ніхто не прапісаны, адпаведна, плаціцца 100%. У мінулым месяцы было 1 060 000, а цяпер 2 289 000”.

Як патлумачылі Еўрарадыё ў разлікова-даведачным цэнтры, жыхары кватэр, дзе ніхто не зарэгістраваны, аплачваюць па эканамічна абгрунтаваных тарыфах.

Напрыклад, за ацяпленне Эдуард заплаціць 800 тысяч, а калі б у кватэры нехта быў зарэгістраваны, выходзіла б толькі 133 тысячы рублёў. Тэхнічнае абслугоўванне ўдвая даражэйшае: 943 рублі супраць 2100.

Розніца з жыроўкай за мінулы месяц — 1,2 мільёна: як такое магчыма?
Розніца з жыроўкай за мінулы месяц — 1,2 мільёна: як такое магчыма?

Калі параўнаць жыроўкі Эдуарда за снежань і за студзень, можна заўважыць, што найбольшая розніца — за ацяпленне — адразу на мільён рублёў. Гэта за кошт павышэння тарыфаў і з-за большай колькасці спажытых гігакалорый. Але нават калі пралічыць спажыты ў снежні аб’ём па новым тарыфе, розніца застаецца ўнушальнай — амаль 900 тысяч.

На другім месцы — падагрэў вады, потым — капрамонт. У дадатак новыя паслугі, якіх раней у жыроўках не было: тэхнічнае абслугоўванне і электраэнергія ліфта, асвятлення пад’езда.

За ваду Эдуард даўно плаціць па эканамічна абгрунтаваным тарыфе (9 000 за кубаметр), бо не мае лічыльніка. Нагадаем, раней кубаметр вады ў Мінску па ільготным тарыфе каштаваў 2,5 тысячы, з наступнага месяца — амаль 9 тысяч. Гаспадар прызнаецца, што цяпер аплата квітанцыі складзе палову яго заробку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі