Род Сцюарт ажаніўся на маці свайго паўтарагадовага сына

62-гадовы рокер Род Сцюарт ажаніўся с сваёй даўняй сяброўкай, 36-гадовай мадэльлю Пэні Ланкастэр. Цырымонія адбылася ў мінулую суботу, 16 чэрвеня, у маленькай вёсцы Санта-Маргарыта на італьянскай Рыв’еры. Усё мерапрыемства было даволі сціплым - на ім былі толькі блізкія сябры і родныя маладых. Вянчанне адбылося ў невялічкай царкоўцы 17-га стагоддзя, пасля чаго Сцюарт і Ланкастэр разам з гасьцямі рушылі ў ваяж па Міжземным моры на яхце музыкі.

Дадам, што для Рода гэта ўжо трэці шлюб. З Пені Ланкастэр - мадэльлю, якая рэкламуе дамскую бялізну – аматар доўганогіх бландынак пазнаёміўся у канцы 90-х, калі афіцыйна быў яшчэ мужам вядомай манекеншчыцы Рэйчэл Хантэр.

Нагадаю, у Сцюарт і Ланкастэр ёсць сын Алістэр Уолэс Сцюарт, якому зараз паўтары гады. У агульным у Рода Сцюарта семера дзяцей, двое з якіх нарадзіліся па-за шлюбамі.

Фота: news.bbc.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі