Злучаныя Штаты і Еўрасаюз яшчэ раз заклікалі беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітзняволеных.
Дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан па выніках перамоваў у Вашынгтоне з вярхоўнай прадстаўніцай у замежнай палітыцы Еўрапейскага Саюза Кэтрын Эштан, заявіла, што лічыць судовыя працэсы ў справе аб падзеях 19 снежня палітычна матываванымі.
"Мы абедзве, Кэт і я, занепакоеныя рэпрэсіямі ў Беларусі, і я ўхваляю моцную заяву, якую яна зрабіла на выходных. Злучаныя Штаты лічаць судовыя працэсы ў справе аб падзеях 19 снежня палітычна матываванымі, і мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных", - сказала Хілары Клінтан
У суботу Эштан паўтарыла, што Еўрасаюз гатовы разгледзець "далейшыя мэтанакіраваныя абмежавальныя захады ва ўсіх галінах супрацоўніцтва" з афіцыйным Мінскам, паведамляе Радыё Свабода.
фота: svaboda.org