Шурхай і Шыла не паехалі у суд у Горкі

Сёння ў Горках мусілі адбыцца суды над затрыманымі падчас несанкцыянаванага пікета 2 жніўня ў падтрымку палітвязня Змітра Дашкевіча (прысутныя патрабавалі дазволу на яго сустрэчу з адвакатам). Зміцер Шурхай з Брэста і Іван Шыла з Салігорска былі адпушчаныя, бо запатрабавалі адвакатаў. Як распавёў Еўрарадыё Зміцер Шурхай, у суд ён не паехаў, даслаў у Горкі тлумачальную запіску і папрасіў перанесці працэс на два тыдні. У той жа час ён не выключае, што яго ўсё ж маглі асудзіць завочна.

110808 Shuhrai site.mp3
У Горкі на суд не паехаў і Іван Шыла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі