Злоўленая на плагіяце міністр адукацыі Нямеччыны сышла ў адстаўку

Былога міністра адукацыі Анэту Шаван злавілі на плагіяце, дапушчаным у дысертацыі буйной чыноўніцы. Праўда, навуковую працу спадарыня Шаван пісала яшчэ ў 1980 годзе, калі не была міністрам. Кандыдацкую дысертацыю яна абараніла на філасофскім факультэце Дзюсельдорфскага ўніверсітэта, тэмай працы была “Асоба і сумленне”.

У траўні 2012 года з’явіліся паведамленні, што дысертацыя міністра адукацыі ўтрымлівае плагіят. Для праверкі гэтых звестак у ВНУ стварылі спецыяльную камісію. Днямі стала вядома, што рада філасофскага факультэта прызнага дысертацыю несапраўднай і пазбавіла Анэту Шаван навуковай ступені.

Былая міністр абвяргае абвінавачанні ў плагіяце і мае намер аспрэчыць рашэнне рады ў судовым парадку.
Раней, у 2011 годзе аналагічныя абвінавачанні выстаўляліся супраць тагачаснага міністра абароны Нямеччыны Карла Тэадора Гутэнбэрга. Пасля ён пазбавіўся навуковай ступені і сышоў у адстаўку, паведамляе Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі