Жалобная імша па кардынале Казіміры Свёнтэку прайшла ў Мінску

Кардынал Казімір Свёнтэк адышоў у вечнасці 21 ліпеня а 9 гадзіне раніцы. Ён пражыў 96 год. Апошнія месяцы ён правёў у пінскай лякарні.

Яго шматгадовая пастырская паслуга сярод вернікаў у Пінску і ў Беларусі адзначалася шматлікімі пераследамі. Так, у 1939 годзе ён быў арыштаваны і асуджаны на смерць. Два месяцы знаходзіўся ў камеры смерці, але вайна перашкодзіла выканаць прысуд. Пасля вайны пастыр беларускіх каталікоў зноў зведаў рэпрэсіі. У 1990-ыя гады Казімір Свёнтэк  шмат зрабіў для адраджэння касцёлу ў Беларусі, адна з яго галоўных заслуг — аднаўленне пінскай катэдры і замацаванне ў касцёле беларускай мовы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі