Зборная Англіі выйграла ў каманды Швецыі — 3:2 (фота)

Першы тайм выйгралі англічане, гол на 23-й хвіліне забіў Эндзі Кэрал. Аднак у пачатку другога тайма шведы пераламілі ход гульні. На 49-й абаронца Алаф Мельберг забіў гол, які пазней быў залічаны як аўтагол на рахунак Глена Джонсана. На 59-й той жа Мельберг выводзіць зборную Швецыі наперад.


Аднак англічане знайшлі сілы, каб не толькі зраўняць лік, але і вырваць перамогу. Вызначыліся Тэа Уолкат на 64-й і Дэніэл Уэлбек (забіў пяткай!) на 78-й.

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі