Заўтра — развітанне з Ксеніяй Маркевіч

26 кастрычніка пройдзе развітальная служба па Ксеніі Маркевіч. Інфармацыя пра гэта з’явілася ўвечары 24 кастрычніка на старонцы маці Ксеніі, Вольгі Маркевіч “Укантакце”. Развітанне і літургія пачнуцца а 13-й гадзіне ў храме Крупецкай іконы Божай Маці (пр-т Пераможцаў, 82 — пры павароце на Дразды).

Трагічная гісторыя пра знікненне Ксеніі Маркевіч шырока разыйшлася па СМІ. Аднак сваякам дзяўчыны не хацелася б бачыць на паніхідзе выпадковых людзей, таму яны папрасілі прыходзіць толькі тых людзей, якія блізка ведалі дзяўчыну.

Нагадаем, пачынаючая фотамадэль Ксенія Маркевіч знікла ў чэрвені пры нявысветленых абставінах. Цела дзяўчыны знайшлі праз два месяцы ў лесе ў Ратамцы. Вольга Маркевіч раней казала, што лічыць смерць дачкі спланаваным забойствам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі