"Мы ўсё яшчэ спадзяемся, што ордэр на арышт Куляшова выдадуць"

"Французскія органы зусім з намі не супрацоўнічаюць, і нам не ўдалося высветліць месцазнаходжанне Куляшова", — паведаміла ў 9.00 па парыжскім часе Еўрарадыё менэджэр Free Belarus Now Зара Кумбс. Юрысты гэтай арганізацыі лічаць, што прыезд міністра ўнутраных спраў Беларусі у Парыж парушае забарону на ўезд ЕС. Яны заклікалі арыштаваць Анатоля Куляшова за парушэнне палажэнняў Канвенцыі ААН супраць катаванняў.


Па словах Зары Кумбс, ні ад Інтэрпола, ні ад Міністэрства юстыцыі Францыі, куды яны звярталіся ў папярэднія дні, адказу не паступіла.


Час адлёту міністра з Францыі, запланаваны на сёння, актывістам таксама не вядомы. Free Belarus New звярнулася да прэсы і грамадскасці Францыі дапамагчы выявіць месцазнаходжанне Анатоля Куляшова. Шанцы, што ордэр на арышт беларускага міністар выдадуць, Зара Кумбс ацаніць не ўзялася, паведаміла, што яны "ўсё яшчэ спадзяюцца, што ордэр выдадуць".


Нагадаем, міністра ўнутраных спраў Беларусі спрабуюць прыцягнуць да адказнасці ў Францыі за злачынствы, якія трапляюць пад універсальную юрысдыкцыю. У мінулым верасні брытанская фірма McCue & Partners LLP абвясціла, што падрыхтаваны спецыяльны дакумент з падмацаванымі фактамі абвіначаваннямі супраць Аляксандра Лукашэнкі, кіраўніка МУС Анатоля Куляшова і старшыні КДБ Вадзіма Зайцава. Іх, сярод іншага, вінавацяць у катаваннях экс-кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева і Алеся Міхалевіча. 



З 17 па 20 студзеня з афіцыйным візітам у Генеральным сакратарыяце Інтэрполу ў французскім горадзе Ліён знаходзіцца дэлегацыя МУС Беларусі. Яе ўзначальвае міністр Анатоль Куляшоў. Хоць ён знаходзіцца ў спісе асоб, якім забаронены ўезд у Еўрасаюз, на просьбу Інтэрпола французская амбасада выдала візу чыноўніку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі