Забаранілі пладовае віно — п'юць гарэлку

"Тут побач вёска, яна якраз недалёка ад Салігорскага раёна. У Салігорскім раёне можна прадаваць. Гэта літаральна кіламетраў 7 першая крама", — распавялі Еўрарадыё у вёсцы Нова-Белічы.


Піць у Слуцкім раёне меней не сталі: мясцовыя выпівохі проста перайшлі на больш моцныя напоі ды пачалі ездзіць па пладовае ў суседнія раёны.


У вёсцы Жылін Брод людзі спачатку перайшлі на гарэлку, а потым на таннае вінаграднае віно, распавялі ў мясцовай краме.


"Вы ведаеце, успрынялі людзі гэта без праблем. Купляюць гарэлку цяпер — і ўсё. Гарэлка разыходзіцца, не паспяваем прывозіць".


Тое сама адбылося і ў бары вёскі Шышчыцы. "Ні на колькі не паўплывала, перайшлі на гарэлку", — распавялі там. Але калі гарэлка дарагая, то піць усё ж сталі меней. Да таго ж потым, як і ў іншых вёсках, пладоваму з'явілася новая альтэрнатыва — завезлі таннае вінаграднае віно.


"У меншых памерах сталі выпіваць. Віно атрымлівалася 350 рублёў 50 грам. Дык яны пастаянна бяруць, ці насшыбаюць, просяць у людзей. А на гарэлку тысячу мала ж хто дасць. Алкашоў меней стала, але з'явілася ў нас віно вінаграднае "Ізабэла" крышталеўская, яна трошкі даражэй за простае віно. Так ужо ходзяць сшыбаюць на шклянку і п'юць такое. Неяк паменела спачатку..."


А тыя, каму грошай шкада, ездзяць закупляцца ў Капыльскі раён, да якога ўсяго 5 кіламетраў.


У Слуцкім раёне забарону ўвялі дзеля эксперыменту, а вось у Магілёўскай вобласці збіраюцца забараніць прадаваць таннае віно ў непрацоўны час. Недарагі алкаголь можна будзе набыць толькі з 10 раніцы да 6 вечара, пакуль рабочыя працуюць.


У чавускай краме ля ільнозавода гавораць, што зараз пакупаюць пладовае толькі пасля працы.


"У нас у працоўны час зараз нікога няма ў краме. Пасля 6 людзі едуць дадому і купляюць, што хочуць".


Праца ў рабочых пачынаецца раней за 10 раніцы, могуць пачаць закупляцца перад пачаткам працоўнага дня. У краме гавораць, што будуць і пасля 6 прыходзіць прасіць.

"Ну, будуць прасіць, будуць прадаўцы за нешта адказваць. Будуць стаяць тут, у нас такія людзі шкадлівыя. Ну, у працоўны час тым больш, мы ж не можам ім не прадаць гэта ўсё. І будзе ім кепска на працоўным месцы".

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі