За забойства таксіста пакаралі 49 гадамі зняволення

БелаПАН нагадвае, што цела 26-гадовага кіроўцы было знойдзена на вуліцы ў пасёлку Калодзішчы пад Мінскам у снежні 2011 года. Высветлілася, што 23-гадовы і 34-гадовы жыхары сталічнага рэгіёна не хацелі плаціць за праезд і вырашылі забіць таксіста. Яны яго задушылі і нанеслі ўдары нажом. Цела выкінулі ў лесе, а аўтамабіль скралі. Прысуд Мінскага абласнога суда яшчэ не набыў законную сілу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі