За паўгода "бяспечны сэкс" падаражэў утрая

Як раслі кошты на прэзерватывы, Еўрарадыё распавялі ў прыватнай аптэцы №1 ад "Белтэхфарму".

Супрацоўніца аптэкі: “У шостым месцы каштавалі 3600 рублёў, у жніўні каштавалі ўжо 7900, а ў снежні — 13 тысяч. У тры разы вырас долар — і кошты таксама прыкладна ў тры”.

Цяпер прэзерватывы сталі купляць менш, дадае супрацоўніца. Многія абіраюць танныя прэзерватывы па 4 тысячы.

Дарэчы, у дзяржаўных аптэках таксама кажуць пра падаражэнне прэзерватываў у тры разы за паўгода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі