За Пачобута заступілася кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кэтрын Эштан

Эштан, у прыватнасці, заклікала беларускія ўлады спыніць пераслед актывістаў апазіцыі і незалежных СМІ. Яна адзначыла, што гэта не першае затрыманне журналіста, а абвінавачванні, выстаўленыя яму, упісваюцца ў агульную карціну пераследу апазіцыі і незалежных СМІ ў Беларусі. Эштан заклікае Мінск спыніць пераслед і дазволіць грамадзянам рэалізоўваць права на грамадскую і журналісцкую дзейнасць, перадае БелаПАН.

Туск заявіў, што за справай Пачобута сочаць польскія дыпламатычныя службы. Ён выказаў шкадаванне, што Польшча ў чарговы раз павінна ціснуць на рэжым Лукашэнкі ў сувязі з затрыманнем апазіцыянераў.

22 чэрвеня Туск абмеркаваў сітуацыю вакол Пачобута з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель. Кіраўнік польскага кабінета разлічвае на эфектыўнасць размовы. Па яго словах, раней у падобных выпадках Беларусь саступала пад ціскам усяго ЕС і яго рэзкай крытыкі.

Нагадаем, што журналіста польскай "Газеты выборчай" Андрэя Пачобута затрымалі ў сябе дома ў Гродне 21 чэрвеня.  На яго пачалі паўторную справу справу за паклёп на прэзідэнта. Журналісту пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі