За месяц да катастрофы Астапчук аддаў свой нумар Салею

110907 Auhenia Katastofa.mp3

Па тэлефоне “гарачай лініі” МНС пацвердзілі смерць абодвух хакеістаў яраслаўскага “Лакаматыва”:

“Салей Руслан і Астапчук Сяргей у спісах загінулых. На борце было 45 чалавек. Двое ў цяжкім стане ў лякарні: Сізоў і Галімаў. Усе астатнія загінулі.”

Некалькі тыдняў таму Сяргей Астапчук перадаў свой “24” нумар больш зорнаму беларускаму хакеісту Руслану Салею, які аб гэтым папрасіў свайго маладога суайчынніка.

Салей адзначаў хакейны талент Астапчука і выказваў спадзяванні, што той зможа дапамагчы нацыянальнай зборнай Беларусі.

Астапчук пачаў займацца хакеем у Наваполацку, дзе паспяхова выступаў у дзіцячых і юнацкіх камандах. Потым яго бацька, які працуе менеджарам жаночай моладзевай зборнай Расіі забраў сына ў суседнюю краіну.

“Раз яго ўзялі ў Яраслаўль, пэўна ж, ён перспектыўны! Зараз усе ў шоку, у тым ліку і хлопцы, якія з ім займаліся. Няма слоў. Я ў шоку, у мяне аж ціск падняўся. Зараз з дырэктарам школы хочам знайсці яго партрэт, бо ў нас ёсць толькі маленькі”, – кажа начальнік “Хіміка” Уладзімір Бляхман.

Хутка Астапчук мог з’явіцца ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. Нават вяліся перамовы.

Бляхман: “Бачыў яго бацьку вясной, зладзіў сустрэчу з Ворсіным, калі вяліся перамовы наконт сумяшчэння гульняў у зборнай і яраслаўскім “Лакаматыве”.

Па словах Бляхмана, Астапчук адначасова валодаў беларускім і расійскім пашпартам. Па прылёце ў Мінск хакеіст мусіў сустрэцца з галоўным трэнерам беларускай зборнай Кары Хэйкіля.

Фота: saraneuie.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі