За 2011 год мытнікі затрымалі 44 тоны алкаголю

Сума канфіскаванага тавару і транспартных сродкаў склала амаль 70 мільярдаў рублёў, кажа намеснік старшыні Мытнага камітэта Сяргей Барысюк.

Барысюк: "Падчас спробы перамясціць праз мяжу Мытнага саюза беларускімі мытнікамі было затрымана 44 тоны алкагольнай прадукцыі, больш за 108 мільёнаў штук цыгарэт, каля 29 кг ювелірных вырабаў, 330 прадметаў, якія ўяўляюць культурную і гістарычную каштоўнасць. З незаконнага абарачэння было вынята 154 кг наркатычных сродкаў і 35 адзінак агнястрэльнай і траўматычнай зброі".

Па словах Барысюка, эфектыўнасць працы мытні ў параўнанні з 2004 годам вырасла ў 8 разоў. Пры гэтым колькасць даглядаў скарацілася больш чым у 4 разы. За 2011 год даглядалася менш за 2% транспартных сродкаў.

Таксама па тэме:

Кошт растаможкі аўтамабіляў змяняць не плануюць

Беларуская мытня пералічыла ў бюджэт больш за 5,5 мільярда долараў


Штотыдзень 150 чалавек на мяжы дэкларуюць паліва ў баках


Пасля 1 ліпеня беларусы ўвезлі 4 тысячы аўтамабіляў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі