4 жніўня з консульстваў Беларусі збіраюцца "выганяць злых духаў"

Нагадаем, што летась у лістападзе яго асудзілі на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Бяляцкага прызналі вінаватым ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры. Насамрэч грошы на рахунках у Літве і Польшчы прызначаліся на праваабарончую дзейнасць. Суд не прыняў да ўвагі тое, што шкода, якую нібыта нанёс Бяляцкі, была цалкам кампенсаваная за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян. Цяпер палітвязень знаходзіцца ў бабруйскай калоніі №2.

Напярэдадні гэтай даты расійскія праваабаронцы распачалі актыўную кампанію ў інтэрнэце: створаныя суполкі ў сацсетках, на аватаркі можна ляпіць значкі-валошкі, а працоўная група заклікае да крэатыўных акцый ля амбасад Беларусі.

"Гэтай кампаніяй, — кажуць арганізатары, — мы хочам прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі і праявіць салідарнасць з тымі людзьмі, якія змагаюцца за свабоду ва ўмовах пастаяннага ціску і пераследу".

Працоўная група прапануе зацікаўленым асобам і арганізацыям падтрымаць ініцыятыву і заклікае да шэрагу варыянтаў праявы салідарнасці, такія як: лакальныя кампаніі і акцыі ў сваіх гарадах і краінах, дзеянні ў падтрымку асобных праваабаронцаў і грамадскіх груп, збор подпісаў, адпраўка паштовак з патрабаваннем вызваліць Алеся Бяляцкага, а таксама правядзенне кінапаказаў, вечарын, адкрытых лекцый, фотавыстаў і іншых мерапрыемстваў для шырокага кола людзей. Інтэрнэт-актывістам запрапанавана запісаць відэа- ці фотазвароты, павесіць банэр акцыі на сайце ці ў блогу і павесіць значок-валошку на сваю аватарку ў сацсетках.

Для самых крэатыўных прапануецца "прагнаць з будынка консульства злых духаў" ці правесці флэшмоб з ліхтарыкамі, каб "адправіць у Беларусь промні святла", а таксама раяць "не забывацца на апладысменты".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі