Яўген Ворсін: дзяржпраграма развіцця хакею не працуе

На думку старшыні Федэрацыі хакею Беларусі Яўгена Ворсіна, аднаго з удзельнікаў нарады, многія палажэнні прынятай у 2010 годзе Дзяржаўнай праграмы развіцця хакею на 2011-2014 гады не працуюць так, як разлічвалі яе складальнікі. Праўда, якія менавіта палажэнні не працуюць, кіраўнік федэрацыі ў інтэрв’ю БЕЛТА не ўдакладніў.

У часе нарады ўздымалася пытанне фінансавання дзіцяча-юнацкіх спартовых школ, умацаванне спартовай інфраструктуры, а таксама наладжвання кантактаў паміж клубамі і нацыянальнай зборнай. Удзельнікі сустрэчы таксама казалі пра тое, што трэба падымаць унутраны чэмпіянат, стымуляваць яго развіццё, залучаючы да ўдзелу ў ім наймацнейшых беларускіх хакеістаў.

Са словаў Яўгена Ворсіна, гаворка ішла і пра тое, што зборная мае патрэбу ў свежых сілах. Спецыялісты прыйшлі да высновы, што ў Беларусі нямала добра падрыхтаваных маладых гульцоў, аднак патрэбен час, каб давесці іх да належнага ўзроўню майстэрства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі