Вярхоўны суд канчаткова адмовіў Алесю Бяляцкаму

Нагадаем, Бяляцкі падаваў наглядную скаргу на свой прысуд. Вярхоўны суд прызнаў, што "довады асуджанага аб незаконнасці і неабгрунтаванасці судовых рашэнняў не пацвердзіліся". Адказ падпісаў намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч.

Як адзначае праваабарончы сайт "Вясна", цяпер Бяляцкі вычарпаў усе магчымасці для абскарджвання прысуду на нацыянальным узроўні.

Нагадаем, што скарга асуджанага праваабаронцы зарэгістраваная ў Камітэце па правах чалавека ААН. У звароце абскарджваюцца парушэнні Рэспублікай Беларусь правоў, гарантаваных міжнародным дагаворам, падпісаным і ратыфікаваным гэтай дзяржавай — Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі