Новая прапанова Тозіка: 5 тысяч за наведванне паліклінікі

Як паведамляе газета "Звязда", выступаючы на калегіі Міністэрства аховы здароўя, Тозік звярнуў увагу на тое, што ў сярэднім на аднаго жыхара Беларусі прыпадае 13 наведванняў паліклінік за год. У суседніх краінах гэтая лічба складае толькі каля 6-6,5 наведванняў, адзначыў віцэ-прэм'ер.

Анатоль Тозік не выключае, што "сімвалічная плата" — 5 тысяч рублёў — "прымусіць задумацца: а сапраўды ці трэба звяртацца ў паліклініку?".

Нагадаем, нядаўна Тозік прапаноўваў навучыць беларускіх дзяцей плаваць, а летась — вучыць іх, як у Кітаі, “рэальна загрузіўшы”.

Фота: business.gorod33.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі