Як паведамляе "Хартыя'97", на сустаршыню аргкамітэта Народнага сходу склалі пратакол за арганізацыю несанкцыяванай акцыі.
Нагадаем, арганізатары абралі форму народнага сходу, бо паводле закону на іх правядзенне не трэба дазвол улады. Тым не менш, Генпракуратура і Мінгарвыканкам абвясцілі акцыю незаконнай. Напярэдадні сходу Віктар Івашкевіч і Генадзь Фядыніч атрымалі афіцыйныя папярэджанні.
Фота: svaboda.org