Ветэранам і інвалідам Мінска выдадуць па 500 тысяч

Гэтую грашовую прыбаўку не варта блытаць з “агародніннымі” выплатамі, якія грамадзяне атрымлівалі ў трэцяй дэкадзе верасня. На гэты раз, згодна з рашэннем Мінгарсавета, дадатковая аднаразовая грашовая дапамога будзе выплачана ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам і сем'ям ваеннаслужачых, якія загінулі.

Сума выдаткаў з бюджэту горада на выплату дадатковай аднаразовай грашовай дапамогі складзе больш за 24 млрд. рублёў, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”. Планаваная колькасць атрымальнікаў дапамогі - 47.735 чалавек. Выплаты працягнуцца да 30 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі