Варашкевіч і Аруцюнаў прэзентуюць праграму "Варвары блюзу"

26 красавіка ў бары "Каёт" адбудзецца сумесны канцэрт двух выбітных блюзавікоў Расіі і Беларусі пад агульнай назвай "Варвары блюзу".

"Гэта ўнікальная рэч, аналагаў у нас дакладна не было, - кажа арганізатар мерапрыемства Павел Кашырын. - Гэта сумесны праект Ігара Варашкевіча і Мікалая Аруцюнава. Яны выконваюць песні Мікалая, стандартныя блюзавя каверы ды некалькі песень гурта "Крама".

Хто будзе акампаніраваць легендам блюзу, пакуль невядома, але размова вядзецца менавіта пра беларускіх музыкаў. Квіткі на танцпол каштуюць 60.000, за столік - 90.000.

Замова месцаў па тэлефонах:
8 (029) 1906666
8 (029) 6715865
8 (029) 2544909

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі