Ва Украіну вязуць кантрабандныя беларускія малочныя прадукты

Як паведамляюць “Валынскія навіны”, украінскія мытнікі затрымалі беларуса, які спрабаваў правезці 120 бляшанак згушчанага малака і 65 пачкаў масла. Кантрабанду чалавек схаваў сярод асабістых рэчаў ў багажніку аўтамабіля.

Таксама мытнікамі быў затрыманы ўкраінец, які вёз больш за 5 кілаграмаў згушчанага малака і амаль 14,5 кілаграма смятаны.


Нагадаем, што з 1 сакавіка Украіна часова прыпыніла ўвоз на сваю тэрыторыю малака і малочных прадуктаў з Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі