Ужо хутка! Новы альбом "Дай Дарогу!"

У хуткім часе
берасцейскія панкі “Дай Дарогу!” пакажуць свету новы альбом. Ён будзе называцца
“Сквозь говно” і складацца з 17 песень. Частка трэкаў – пераасэнсаваныя ў
панк-рытмах песні папярэдняй акустычнай пласцінкі “Боли нет”, а таксама цалкам
новыя творы. Па словах лідара каманды Юрыя Стыльскага, альбом вытрыманы ў
тыповай для “Дай Дарогу!” стылістыцы. З невялікімі адхіленнямі.

Юрый Стыльскі:
“Альбом такі, блізкі да жыцця. Магчыма, ён больш цяжкі ў параўнанні з “ДСПГ”.
Пласцінку праслухаў чалавек, які сказаў, што музыка і тэксты гурта сталі больш
жорсткімі, больш брутальнымі. Вядома ж, не без сацыялкі і бытавухі, бо мы
адлюстроўваем нашу рэчаіснасць. Мы па-ранейшаму ў нашым стылі”.

Новая пласцінка
“Дай Дарогу!”, як і папярэдняя, была запісаная на прыватнай студыі гурта, а
таксама на студыі гурта Spasenie. Зусім хутка яна будзе прэзентаваная на
Еўрарадыё і на сайце гурта. Прыхільнікі каманды таксама змогуць яе набыць на
канцэртах. Дарэчы, канцэртная прэзентацыя альбома “Сквозь говно” адбудзецца ў
верасні ці на пачатку кастрычніка ў адным з мінскіх клубаў.