Узбекскаму апазіцыянеру далі пяты тэрмін запар

Прысуд быў вынесены 4 снежня, хаця яшчэ ў лістападзе апазіцыянер мусіў выйсці на волю. Невядома, у чым канкрэтна на гэты раз абвінавацілі былога дэпутата Вярхоўнага савета Узбекістана.

Джураева асудзілі на 12 гадоў турмы 31 сакавіка 1995 года. Яго абвінавацілі ў змове з лідарам апазіцыйнай партыі "Эрк" Мухамадам Саліхам. Па версіі ўлады, яны спрабавалі арганізаваць гвалтоўны захоп улады. Потым тэрмін пакарання быў скарочаны на тры гады, але незадоўга да яго заканчэння, у 2003 годзе, Джураева засудзілі яшчэ на тры гады — за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. Сітуацыя паўтарылася ў 2006-м і 2009-м гадах — калі мінаў чарговы тэрмін, адзначае lenta.ru.

Сярод парушэнняў, за якія Джураеў быў асуджаны ў калоніі, значылася тое, што ён "няправільна чысціў моркву, працуючы на кухні", а таксама "задужа блізка павесіў фуфайку да крыніцы цяпла".

Фота — dunyouzbeklari.wordpress.com