Уводзяцца дыферэнцыраваныя тарыфы на электраэнергію і газ

У адпаведнасці з дакументам, у Беларусі з 1 лютага ўсталёўваецца "плата за паслугі электразабеспячэння ў залежнасці ад аб'ёмаў спажытай электрычнай энергіі ў месяц". Такая форма аплаты будзе ўжывацца да грамадзян, якія жывуць у дамах (кватэрах), абсталяваных прыборамі індывідуальнага ўліку расходу электрычнай энергіі.

У прыватнасці, абаненты, якія пражываюць у кватэрах з электраплітамі, будуць аплачваць электраэнергію па звычайных тарыфах пры норме спажывання да 250 кВт-г. Калі аб'ём спажывання складае ад 250 кВт-г да 400 кВт-г, да звычайнага тарыфу будзе ўжывацца каэфіцыент 1,3.

Калі абанент у месяц запатрабуе больш за 400 кВт-г электраэнергіі, ён будзе аплачваць яе па тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё выдаткаў на аказанне паслугі па электразабеспячэнню.

Абаненты, якія пражываюць у дамах з газавымі плітамі, будуць аплачваць электраэнергію па звычайных тарыфах, калі месячны аб'ём спажывання не перавышае 150 кВт-г. Калі месячны аб'ём спажывання складае 150-300 кВт-г уключна, аплата будзе ажыццяўляцца з каэфіцыентам 1,3, "але не вышэй тарыфаў, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне".

Пры месячным аб'ёме спажывання больш за 300 кВт-г абаненты будуць вырабляць поўнае пакрыццё выдаткаў на аказанне паслуг па электразабеспячэнні

Абаненты, якія пражываюць у дамах, якія не абсталяваны электраплітамі і газавым абсталяваннем, будуць аплачваць па звычайных тарыфах электраэнергію, калі месячны аб'ём яе спажывання складае да 300 кВт-г уключна. Пры спажыванні ў месяц звыш 300 кВт-г электраэнергіі будзе дзейнічаць каэфіцыент да тарыфу 1,3, пры гэтым тарыфы не могуць перавышаць 100% кампенсацыі выдаткаў.

"Пры аплаце спажытай за некалькі месяцаў электрычнай энергіі парадак аплаты прымяняецца да заяўленага аб'ёму спажывання кожнага месяца па тарыфах, дзеючых на дзень аплаты. Колькасць месяцаў, на якія размяркоўваецца плацёж, не можа перавышаць колькасці месяцаў, за якія аплата не ажыццяўлялася", — гаворыцца ў дакуменце.

У выпадку, калі органы энерганагляду выявяць заніжэнне аб'ёмаў спажывання электраэнергіі, розніца паміж аплачанымі і фактычнымі аб'ёмамі спажывання будзе аплачвацца па поўнай сабекошту.

У пастанове таксама адзначаецца, што такі парадак аплаты электраэнергіі не распаўсюджваецца на шматдзетныя сем'і і дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў або сям'і, дзе адзін з бацькоў з'яўляецца інвалідам 1-й групы, а другі ажыццяўляе за ім дагляд. У катэгорыю ільготнікаў трапляюць таксама няпоўныя сем'і, якія выхоўваюць дзіця-інваліда.

Акрамя таго, дакумент устанаўлівае парадак аплаты за паслугі газазабеспячэння для грамадзян, якія пражываюць у дамах, абсталяваных газавымі лічыльнікамі і газавымі ацяпляльнымі прыборамі. Гэтыя тарыфы таксама дыферэнцыраваны ў залежнасці ад аб'ёму спажывання.

Так, пры спажыванні да 3 тыс. кубаметраў аплата будзе ажыццяўляцца па дзеючых тарыфах, пры спажыванні ад 3 да 5,5 тыс. кубаметраў — з ужываннем каэфіцыента 1,3, звыш 5,5 тыс. кубаметраў — па цэнах на газ, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затратаў на іх аказанне.

У выпадку выяўлення заніжэння аб'ёмаў спажывання газу, розніца паміж аплачанымі і выяўленымі аб'ёмамі спажывання газу аплачваецца па поўным сабекошце, інфармуе агенцтва "Интерфакс-Запад".

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі