Ураджэнец Беларусі стаў кіраўніком раёна ў Санкт-Пецярбургу

Як паведамляе "Эхо Москвы", Мікалай Цэд нарадзіўся і вырас у горадзе Бабруйску. З 1981 да 1998 года праходзіў службу ва ўзброеных сілах СССР і Расійскай Федэрацыі. Палкоўнік у адстаўцы. Кандыдат педагагічных навук, майстар спорту. З 1994 па 1997 год — трэнер зборнай Санкт-Пецярбурга па рукапашным баі. Аўтар кніг, прысвечаных культуры ўсходніх адзінаборстваў, сярод найбольш вядомых — "Першы крок да кунг-фу", "Дух самурая — дух Японіі", "Майстар".

Фота — dp.ru