Урад прыме пастанову аб аб'яднанні з "СБ" чатырох газет

У адпаведнасці з ім, чатыры рэспубліканскія газеты — "Рэспубліка", "Народная газета", "Знамя юности" і "Белорусская нива" — будуць рэарганізаваны і аб'яднаныя з "Советской Белоруссией".

Міністэрству інфармацыі даручана на працягу 15 дзён унесці на разгляд ураду праект адпаведнай пастановы. Кантроль за выкананнем распараджэння ўскладзены на Адміністрацыю прэзідэнта, адзначае БЕЛТА.

Раней паведамлялася, што ў 2013 годзе на базе газеты "Советская Белоруссия" будзе створаны грамадска-палітычны холдынг. Нядаўна быў арганізаваны выдавецкі дом "Звязда", якія аб'яднаў аднайменную беларускамоўную газету і літаратурна-мастацкую прэсу.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі