The UNB адсвяткуе чарговае 25-годдзе

15 студзеня ў сталічным клубе Re:Public адсвяткуе свой Дзень нараджэння самы пладавіты беларускі гурт The UNB. Імпрэзу было вырашана назваць "От 3 до 7", бо цягам выступу менавіта з 3-х да 7-мі павялічыцца колькасць музыкаў на сцэне.

"Чарговае 25-годдзе, – жартуе адзін з арганізатараў імпрэзы Павел Юрцэвіч (гурту насамрэч ужо 28), – было вырашана адсвяткаваць канцэртам, які яшчэ ніколі не праводзілі, і не хутка зладзяць зноў. Ідэя ў тым, каб на канцэрце зрабіць альбомны гук. Не сакрэт, што ў публікі ёсць пэўны дысананс ва ўспрыманні. Калі яны слухаюць альбом, ім падабаюцца песні, але, калі яны прыходзяць на канцэрт, то там яны гучаць таксама клёва, але крыху па-іншаму".

На канцэрце ў Re:Public да асноўнага трыа The UNB далучыцца экс-клавіншнік Neuro Dubel Макс Івашын, гітарыст Серебряной свадьбы Зміцер Гаўрылік ды духавая секцыя гурта "Йо-Йо". Дарэчы, увесь канцэрт будзе запісаны і зняты на відэа студыяй гуказапісу "Осмос". Крыху пазней гэты запіс з'явіцца ў DVD-фармаце.

Нагадаем, што на гэты момант гурт The UNB выдаў 105 альбомаў, 5 з якіх з'явілася на дысках, апошнія "Д'урбан" ды "Части" выйшлі ў 2011 годзе.

Фота: ultra-music

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі