Ultra-music Awards плануюць сабраць аншлаг у Re:Public

Сайт ultra-music.com распачаў падрыхтоўку да традыцыйнай штогадовай цырымоніі ўзнагароджання лепшых музыкаў. Пераможцаў будуць вызначаць у шасці намінацыях: "Лепшы замежны альбом года", "Лепшая замежная песня года", "Лепшы беларускі альбом года", "Лепшая беларуская песня года", "Лепшы беларускі кліп года" і "Канцэрт года ў Беларусі". Як і ў папярэднія гады, нават вызначэнне прэтэндэнтаў па ўсіх намінацыях каманда ultra-music пакінула сваім наведвальнікам.

"Сістэма застаецца падобнай на папярэднія два гады. На першым этапе кожны жадаючы можа прапанаваць варыянты ў шасці намінацыях, па якіх праходзіць галасаванне, - распавядае пра сістэму вызначэння лепшых рэдактар сайту Слава Радзівонаў. - Потым з усяго прапанаванага абярэцца па дзесяць найбольш папулярных варыянтаў у кожнай намінацыі. Запусціцца галасаванне, і можна будзе кожны дзень галасаваць за адзін з варыянтаў у кожнай намінацыі. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе праз два тыдні пасля завяршэння галасавання, гэта будзе 15 сакавіка ў клубе Re:Public".

Што дакладна будзе на прэзентацыі, пакуль трымаюць у сакрэце, але паводле Славы, запланаваны спіс выступоўцаў павінен сабраць аншлаг. Дарэчы, ужо з наступнага панядзелка на партале ultra-music пачнецца галасаванне за лепшых, а пакуль у кожнага ёсць магчымасць дадаць да спісу намінантаў свае ўлюбёныя калектывы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі