Уладзімір Яроменак знайшоўся ў турме на Акрэсціна

Пра гэта
Еўрарадыё распавяла яго паплечніца Кася Галіцкая.
Галіцкая:
"Мы даведаліся хвілінаў 10 таму, што Валодзя Яроменак знаходзіцца ў цэнтры
ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсціна і што яго ў хуткім часе павязуць
у суд Маскоўскага раёна".
Нагадаем, што
маладафронтаўца мусілі вызваліць учора пасля 7-суткавага арышту. Паплечнікі
Яроменка не выключаюць, што на яго складуць фіктыўны пратакол за нейкае
адміністрацыйнае парушэнне і зноў асудзяць на суткі, як зрабілі раней з Паўлам
Вінаградавым і Міхаілам Мускім.
Былому палітвязню
Яроменку сёлета прызначылі прэвентыўны нагляд. Гэты арышт будзе трэцім
адміністрацыйным пакараннем юнаку пасля ўсталявання нагляду. За гэта ўмовы
нагляду могуць пагоршыцца.
Галіцкая:
"Адміністрацыйнае затрыманне не з'яўляецца парушэннем нагляду. Міліцыянты
з ЦІПа павінны тэлефанаваць участковаму і паведамляць, што Яроменак знаходзіцца
ў іх. І гэта не лічыцца парушэннем. Ён абавязаны адзначацца ў пэўны час у
свайго ўчастковага. А тое, што ён не ходзіць праз сваё затрыманне, — гэта
паважная нагода. Юрыдычна яны не павінны гэта залічваць як парушэнне, але ж
ніхто не ведае..."
Фота —
svaboda.org





