Украінскага парламентара закідалі фекаліямі

Здарэнне адбылося падчас прэс-канферэнцыі ў Кіеве, прысвечанай выкарыстанню моваў пры стварэнні біяметрычных пашпартоў. Як паведамляюць украінскія СМІ, у залу зайшла маладая дзяўчына, якая кінула ў народнага дэпутата два пакеты з экскрэментамі. Пры гэтым яна крыкнула: "Бандыты перайшлі ўжо ўсе межы!".

Калечнічэнка ўхіліўся ад кінутых у яго пакетаў. Адзін з пакетаў разарваўся на сцяне за яго спінай.

Дзяўчыну затрымалі. Журналістам яна паспела паведаміць, што клічуць яе Лізавета, а ўяўляе яна Кааліцыю ўдзельнікаў памаранчавай рэвалюцыі.

Калеснічэнка вядомы як суаўтар законапраекта, паводле якога руская мова ва Украіне атрымлівае статус рэгіянальнай там, дзе з'яўляецца роднай прынамсі для 10% насельніцтва (гэта значыць у 13 з 27 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак краіны).

Фота — Oleksandr Arhat, twitter.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі