Мужчына збіў сваю дзяўчыну... пітонам

Ён біў яе пітонам, а пасля кінуў змяю ў ваду, паведамляе Fox News. 34-гадовая Кейт Паро атрымала нязначныя траўмы, а вось пітон ад атрыманых траўмаў і шоку памёр.

Мужчына пасля нападу на дзяўчыну уцёк з кватэры, аднак праз некалькі гадзін з'явіўся з павіннай у паліцыю. Яго вінавацяць не толькі ў фізічным гвалце, пашкоджанні маёмасці, але і ў жорсткім абыходжанні з пітонам.