У выбарах мэра ў Італіі бяруць удзел адразу чатыры порназоркі (фота 18+)

Ілона Шталер (Чычаліна) 60 гадоў

Балатуецца ў мэры ў прыгарадзе Мілана Монце

Ілона родам з Будапешта, дзе працавала афіцыянткай у гатэлі "Інтэркантыненталь" і, паводле яе словаў, супрацоўнічала са спецслужбамі Венгрыі, здабываючы інтымны кампрамат на замежнікаў, што жылі ў гатэлі.
Пасля шлюбу пераехала ў Італію і атрымала грамадзянства. Праславілася як зорка жорсткага порна. Сваю палітычную кар'еру пачала ў партыі зялёных, пасля перайшла ў Радыкальную партыю і выступала за правы чалавека і дапамогу тым, хто галадае.
У 36 гадоў яна паспяхова балатавалася ў італьянскі парламент ад рымскай акругі Lazio, набраўшы каля 20 тысяч галасоў, і стала першай порназоркай-дэпутаткай. Чычаліна ў сваёй палітыцы выступае за бяспечную будучыню, чыстае навакольнае асяроддзе, легалізацыю наркотыкаў, поўную сэксуальную свабоду.

Эмілія Кучын'ела (Мілі Д'Абрача) 47 гадоў
Ідзе на выбары ў неапалітанскім горадзе Торэ-дэль-Грэка

Пачынала акцёрскую кар'еру на тэлешоў і ў тэатры, затым прыняла прапанову Рыкарда Скікі працаваць з порнастудыяй Diva Futura. Пасля працы над некалькімі фільмамі яна вырашае адкрыць уласную порнастудыю.
На парламенцкіх выбарах 2008 года вылучалася ад Сацыялістычнай партыі Італіі, аднак не прайшла. Запомнілася выбарнікам ініцыятывай стварэння ў Ватыкане "Горада кахання".

Луана Борджыа (45 гадоў) і Амандха Фокс (26 гадоў) бяруць удзел у выбарах у Таранта. Раней палітыкай яны не цікавіліся.


Луана — папулярная порнаактрыса, за першую ж ролю атрымала ганаровы прыз "Залаты дэбют" як найлепшая еўрапейская актрыса. У рэальным жыцці славіцца сваім пачуццём гумару.

Для Амандха Фокс удзел у выбарах хутчэй з'яўляецца самарэкламай. Яна выступае з экалагічнай праграмай: прапануе закрыць брудныя прамысловыя прадпрыемствы і порт італьянскіх ВМС. У развіцці Таранта актрыса прапануе рабіць стаўку на турызм.

Фота: radiomadeinitaly.it, klikabol.mirtesen.ru, mixnews.lv, obozrevatel.com, napoli1.com