У турме на Акрэсціна вязень абвясціў галадоўку

Пра яго галадоўку паведамляе Радыё "Свабода". Сімбіроў думае, што паплечнікі і праваабаронцы не ведаюць пра яго арышт. Таму трымаць галадоўку ён збіраецца да таго часу, пакуль не атрымае вестак з волі.

Нагадаем, Сімбірова затрымалі на Мінскім чыгуначным вакзале 26 красавіка, калі ён прыехаў з Асіповічаў на "Чарнобыльскі шлях". Праз тэлефон ён паведаміў, што пры затрыманні яго збілі. Актывіста абвінавацілі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі. Яму прысудзілі дзесяць сутак арышту.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі