У справе падпалу бабруйскага КДБ з’явіліся прэтэнзіі ў 2 мільярды рублёў

Нагадаем, 5 траўня ў судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска прайшло першае паседжанне па справе падпалу мясцовага КДБ. На ім разглядалі справы адразу трох падазраваных – Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенка і Паўла Сырамолатава. 


Маці Яўгена, Рушанія Васьковіч, распавяла сайту "Вясна", што на першым паседжанні, у асноўным, апытвалі сведкаў. Па яе словах, размова ішла таксама пра нейкія два мільярды беларускіх рублёў, якія быццам бы павінныя заплаціць хлопцы за тое, што "хацелі спаліць КДБ". Але пры гэтым пра артыкул 218 (пашкоджанне маёмасці) нават не ўзгадвалі. 


Другое судовае паседжанне па гэтай справе адбудзецца 17 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі