У інтэрнэце заклікаюць байкатаваць канцэрт, які замяніў “Крамбамбулю"

"Напэўна, яны нечага не разумеюць, — тлумачыць ідэю акцыі Кабанаў. — Мне хацелася б сваім..., нават учынкам гэта не магу назваць, сваім бачаннем сітуацыі данесці мэсэдж маладым хлопцам. Так, вы граеце, я рад хадзіць на вашы канцэрты, але не ў гэты дзень. Нейкая салідарнасць музыкантаў павінна быць. Вось мой пасыл. Публіка павінна паўплываць рублём, а музыкі, у гэтым выпадку, салідарнасцю. Без гэтага мы прыйдзем у тупік".


Далучыцца да акцыі ці выказаць сваё стаўленне да байкоту “Танцаў-шманцаў-2” з удзелам Akute, YBR, Петли Пристрастия і Дзімы Ску можна, зайшоўшы cюды. Нагадаем, увечары 11 лютага ў лубе Re:Public мусіў адбыцца вялікі канцэрт-прэзентацыя новага альбома Крамбамбулі “Драбадзі-Драбада”. Аднак па невядомых прычынах замест Крамбамбулі ў гэты дзень сыграюць іншыя гурты.

Фота: users.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі