У Салігорску даюць штрафы і суткі

Сярод іх маладафронтаўцы Іван Шыла і Андрусь Тычына, а таксама прадпрымальнік Алег Бахта. Як паведамляе сайт saligorsk.org, Андрэй Тычына быў звінавачаны ў лаянцы матам і асуджаны на 9 сутак арышту. Пры гэтым ён ужо адбыў 13-ці суткавы арышт за ўдзел у маўклівай акцыі пратэсту 29 чэрвеня і быў вызвалены менш чым за суткі да новага затрымання.

Суд над Іванам Шылам быў перанесены на раніцу 15 ліпеня ў сувязі з патрабаваннем прадставіць яму адваката для сваёй абароны.

Працэс над яшчэ адным "маўклівым рэвалюцыянерам", прадпрымальнікам Алегам Бахтам скончыўся штрафам у 30 базавых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі