У Расіі хочуць публічна пакараць смерцю Шушкевіча

Арганізацыя новая і яе дзейнасць пакуль што заўважная толькі ў інтэрнэце. Ёсць у руху і планы адносна Беларусі і асабіста Станіслава Шушкевіча. Аб гэтым расказаў адзін з арганізатараў руха Аляксандр Даміроўскі.

Даміроўскі: "Мы лічым даказаным самой гісторыяй факт, што толькі пад кіраўніцтвам рускага народа іншыя народы, якія насяляюць тэрыторыю Расіі і СССР, могуць жыць свабодна і развівацца, ідучы ў будучыню без страху, ахвяр і неабгрунтаваных страт. Беларусі будзе зроблена прапанова аб уключэнні ў склад адзінай дзяржавы. Ёй у абавязковым парадку неабходна будзе адмовіцца толькі ад самастойнасці ў галіне знешняй палітыкі і фінансавай сістэмы. Гэтак жа адзінай дзяржаўнай мовай Беларусі павінна стаць руская мова. Астатняе як захоча народ Беларусі. Аж да стварэння новага Вялікага Княства Літоўскага пад пратэктаратам Расіі".

Калі Беларусь сама не захоча далучацца да новай краіны, у яе будуць уведзеныя войскі. Пры гэтым некаторыя беларусы ў новым СССР у любым выпадку будуць публічна пакараныя смерцю.

Даміроўскі: "Будуць паднятыя архівы часоў СССР і 90-х гадоў. Будзе ўсталявана віна тых, хто разваліў СССР. Дадзеныя асобы будуць арыштаваныя. Будзе праведзены адкрыты працэс і публічнае пакаранне ўсіх прызнаных вінаватымі. Асобы, віна якіх не патрабуе доказаў, напрыклад Шушкевіч і Гарбачоў, будуць публічна пакараныя па абвінавачванні ў знішчэнні дзяржавы і гібелі мільёнаў людзей у грамадзянскіх войнах і сацыяльных узрушэннях".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі