Пуцін выйграе прэзідэнцкія выбары ўжо ў першым туры

На другім месцы лідар кампартыі Расіі Генадзь Зюганаў (17,18%), на трэцім — беспартыйны алігарх Міхаіл Прохараў (7,77%), на чацвёртым — старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Уладзімір Жырыноўскі (6,23%), на апошнім пятым — лідар партыі "Справядлівая Расія" Сяргей Міронаў (3,84%).

***

Такім чынам, расійскі прэм'ер хутчэй за ўсё пераможа ўжо ў першым туры. У такім выпадку кіраваць краінай ён будзе 6 гадоў. Раней прэзідэнцкі тэрмін быў 4 гады.

Назіральнікі кажуць пра шматлікія парушэнні, а кандыдаты рыхтуюць заявы ў суд. Напрыклад, у Дагестане вэб-камеры зафіксавалі, як у скрыні ўкінулі стосы бюлетэняў. Вынікі выбараў верагодна будуць абмененыя і на адным з маскоўскіх участкаў.

Нагадаем, Уладзімір Пуцін ужо быў прэзідэнтам два тэрміны запар - 2000-2008 гадах. Пасля на гэтую пасаду быў абраны Дзмітрый Мядведзеў

Цягам некалькіх месяцаў расійская апазіцыя ладзіла ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і іншых гарадах акцыі, якімі выказвала нязгоду з тым, што Пуцін зноў хоча кіраваць краінай. Пратэсты пачаліся пасля парламенцкіх выбараў у снежні 2011 года, калі амаль палову галасоў выбаршчыкаў атрымала праўладная партыя “Адзіная Расія”. Яна і вылучыла Пуціна кандыдатам на выбары прэзідэнта. 

Прадстаўнікі расійскай апазіцыі ў Маскве збіралі шматлюдныя мітынгі за справядлівыя выбары, колькасць удзельнікаў складала дзясяткі тысяч чалавек.

Увечары на галоўных плошчах Масквы сабраліся прыхільнікі Пуціна. Апазіцыя абяцае вывесці людзей на вуліцы 5 сакавіка. Лідар ліберал-дэмакратаў Уладзімір Жырыноўскі і лідар партыі Справядлівая Расія, якія занялі апошнія месцы, прызналі сваё паражэнне і павіншавалі Пуціна з перамогай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі