У Расіі чатыры беларусы забілі трох сваіх суайчыннікаў

Так, 9 лютага 2012 года ў Васкрасенскім раёне Масквы быў забіты адзін наш суайчыннік. 14 сакавіка таго ж года яшчэ двух беларусаў забілі ў Арэхава-Зуеўскім раёне Масквы.

Як пішуць расійскія СМІ, забойствы адбыліся пасля таго, як забітыя разам з забойцамі разам распівалі спіртныя напоі. У абодвух выпадках злачынцамі з’яўляюцца адныя і тыя ж людзі. Падчас застолля адбыліся сваркі, якія і скончыліся забойствамі. У першым выпадку беларуса збілі і задушылі, а ў другім двух беларусаў зарэзалі.

У злачынствах абвінавачваюцца грамадзяне Беларусі: 28-гадовы Сяргей Лабзаў, 22-гадовы Юрый Ганковіч, 41-гадовы Алег Чыкмізаў і 32-гадовы Аляксандр Афатніцкі.

Фота — telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі