У Полацку міліцыя вартавала транспарант “Свабоду Статкевічу”

2 жніўня банер вывесілі прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Свабодны рэгіён”, інфармуе freeregion.info

Літаральна праз 10 хвілінаў да банера пад’ехала міліцэйская машына і прастаяла там не меней за 20 хвілінаў. Пасля машына з’ехала і прыйшлі двое міліцыянтаў, якія “вартавалі” расцяжку яшчэ хвілінаў 15.

Далей прыбылі людзі ў цывільным і хвілінаў пяць разглядалі плакат. Затым сфатаграфавалі яго і толькі потым знялі. Такім чынам мінакі амаль гадзіну маглі бачыць транспарант у падтрымку палітвязня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі