У Пінску "Хавер" спыніў транспартны рух і адмяніў Масленіцу (фота)

Кіраўніцтва некаторых арганізацыяў дазволіла сваім супрацоўнікам раней скончыць працоўны дзень. З-за непераадольных сумётаў на ходніках людзі перасоўваюцца проста па праезджай частцы дарог. Час ад часу пешаходы падпіхваюць загрузлыя ў снезе легкавікі.

У некаторых населеных пунктах Пінскага раёна няма электрычнасці. Так, у вёсцы Аснежыцы святло знікла а 7-й раніцы, аднак рамонтнікі пакуль не здольныя аператыўна аднаўляць абрывы электарсетак.

Пінскі гарвыканкам адмяніў суботняе святкаванне Масленіцы ў гарадскім парку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі