У Нямеччыне чатырох беларусаў будуць вучыць на кіраўнікоў

Асноўнае патрабаванне для ўдзельнікаў праграмы — веданне нямецкай мовы.

Гюнтэр Ферхойген: “Найперш, трэба валоданне нямецкай мовай, бо навучанне адбываецца на нямецкай мове. Вы мусіце быць маладзейшым за 40 гадоў, быць маладым спецыялістам у галіне, якая пасля прывядзе да больш высокай пасады. І трэба мець дыплом аб вышэйшай адукацыі”.

Праграма складаецца з дзвюх частак. Падчас першай студэнты будуць навучацца ў Берліне на працягу трох тыдняў. Пасля яны мусяць рэалізаваць праект у сваёй краіне, "які прынясе пазітыўныя змены", дадае Гюнтэр Ферхойген.

Удзельнікаў з Беларусі будзе не больш чатырох чалавек.

Падрабязней пра праграму і ўмовы конкурсу можна даведацца тут

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі