У некаторых раёнах Мінску вада падаражэе на 50%
Да гэтага мусяць рыхтавацца жыхары Фрунзенскага і часткі Маскоўскага раёна сталіцы.
Да 2016 года гэтыя раёны Мінску будуць пераведзеныя з ўжывання вады з паверхневых крыніц на артэзіянскую ваду. Сёння сабекошт 1 кубаметру вады з паверхневых крыніц складае 800 рублёў, а кубаметр падземнай — каля 1300 рублёў.
Як паведаміў гендырэктар "Мінскводаканала" Іосіф Герасімёнак, забеспячэнне артэзіянскай вадой названых раёнаў запатрабуе капіталаўкладання ў памеры каля 680 мільярдаў рублёў у цяперашніх цэнах.
Герасімёнак: "Запасы вады, наяўныя ва ўсходнім і паўднёва-ўсходнім рэгіёне, мы павінны перакінуць у цэнтр і ў заходні рэгіён па так званай нізкай зоне. Што тычыцца высокай зоны — Фрунзенскі і частка Маскоўскага раёна — гэтае пытанне можа вырашыцца толькі з развіццём асноўных будоўляў па пераводзе Мінску на падземныя крыніцы".