У Наваполацку ў пастарунак трапіў шасцігадовы “маўчун”

Калі людзі ўжо пачалі разыходзіцца, супрацоўнікі міліцыі пачалі выхопліваць некаторых з натоўпу. Аляксандр, заўважыўшы гэта, хацеў заступіцца за людзей. У выніку яго запіхалі ў міліцэйскую машыну і разам з сынам даставілі ў ГАУС, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Шасцігадовага хлопчыка пасля здолела забраць яго маці. А вось бацьку сёння судзяць за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Дарэчы, міліцыянты пагражалі здаць дзіця ў сацыяльны прытулак. На тое, каб маці хлопчыка прыехала і забрала яго, адвялі толькі 15 хвілінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі