У Мінск едзе сусветна вядомая Kapela ze Wsi Warszawa

Экспансія польскай музычнай культуры ў Мінску, арганізаваная беларускай ПАНстудыя, працягваецца. З дапамогай Польскага Інстытуту ў Мінску і фонду імя Адама Міцкевіча "панам" атрымалася “заманіць” у беларускую сталіцу сусветна вядомы польскі этна-гурт Kapela ze Wsi Warszawa.

“Па-ранейшаму нас бянтэжыць той дзіўны факт, што пра культуру англасаксонскую, культуру расійскую і амерыканскую мы ведаем болей, чым пра культуру, якая пачынаецца за 350 кіламетраў ад нашай сталіцы, - тлумачыць ідэю экспансіі галоўны Пан “студыі” Зміцер Саладуха. - І нам вельмі прыкра, што тая вялікая польская культура, якая ўплывала на фармаванне і развіццё беларускай культуры, нам амаль не знаёмая”.

Беларускім адказам Kapela ze Wsi Warszawa стане выступ этна-трыа “Троіца”. Абодва гурты сыграюць на сцэне КЗ “Мінск” 3 чэрвеня. Нагадаем, напрыканцы мінулага года Мінск, дзякуючы ідэі ПАНстудыі наведаў з канцэртам польскі гурт Zakopower.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі