У Мінску прайшоў устаноўчы з'езд "Еўразійскага народнага саюзу"

Таксама былі госці — кіраўніцтва аналагічнага грамадскага аб'яднання з Украіны. Дэлегаты прынялі статут арганізацыі і выбралі старшыню — ім стаў Юрый Баранчык, кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага партала "Імперыя".

Як вынікае са статута, галоўная мэта новага грамадскага аб'яднання — садзейнічаць пабудове Еўразійскага саюза, рашэнне аб чым прынята кіраўнікамі Беларусі, Расіі і Казахстана, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, у лістападзе 2011 года Аляксандр Лукашэнка, Дзмітрый Мядзведзеў і Нурсултан Назарбаеў падпісалі ў Маскве дэкларацыю аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, якая прадугледжвае стварэнне да 2015 года на аснове Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі