У Мінску на вытворчасці сёлета загінула 14 чалавек

У 2010 годзе выпадкаў са смяротным вынікам было 19. Большасць трагедыяў адбылося з рабочымі ў стане алкагольнага ап'янення. Аднак, як адзначыў начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Сяргей Ткачоў, падчас праверак былі выяўленыя таксама парушэнні і з боку кіраўніцтва прадпрыемстваў.

Ткачоў: "У рамках рэалізацыі дырэктывы Прэзідэнта №1 аб захадах умацавання грамадскай бяспекі і дысцыпліны да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 122 наймальніка і 256 службовых асоб з ужываннем санкцый у выглядзе штрафу на агульную суму 300 мільёнаў рублёў".