У Мінску даклад Андрэса Херкеля назвалі "шаблонным дакументам"

Па яго словах, якія перадае interfax.by, разгляд дакладу па Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы з'яўляецца відавочным доказам небесстароннасці і ангажаванасці падыходаў прадстаўнікоў ПАСЕ.

На думку Савіных, даклад Херкеля напісаны на аснове сумніеўных матэрыялаў і фальшывых абвінавачванняў з інтэрнэту. Дыпламат адзначыў, што аўтар дакладу "Беларусь не наведваў і па беларускую візу не звяртаўся".

Савіных таксама заявіў, што ПАСЕ нават не запрасіла беларускіх парламентароў на разгляд гэтага дакладу. на яго думку, гэта з'яўляецца відавочным доказам небесстароннасці і ангажаванасці падыходаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі